dcsimg

Вялікая панда ( Belarusian )

provided by wikipedia emerging languages

Вялі́кая па́нда або бамбу́кавы мядзьве́дзь (па-лацінску: Ailuropoda melanoleuca) — жывёла зь сямейства мядьзведзяў са своеасаблівай чорна-белай афарбоўкай поўсьці, якая валодае некаторымі прыкметамі янотаў. Вялікія панды насяляюць горныя рэгіёны цэнтральнага Кітаю: Сычуань і Тыбэт. З другой паловы XX стагодзьдзя панда стала чымсьці накшталт нацыянальнай эмблемы Кітаю.

Кітайская назва азначае «мядзьведзь-котка». Яго заходняе імя паходзіць ад малой панды. Раней яго таксама называлі плямістым мядзьведзем (Ailuropus melanoleucus).

license
cc-by-sa-3.0
copyright
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі