dcsimg

Чапля шэрая ( البيلاروسية )

المقدمة من wikipedia emerging languages
 src=
Чэрап
 src=
Ardea cinerea

Шэрая чапля (Ardea cinerea) — буйная балотная птушка семейства чаплевых.

Можа дасягаць 0,9-1,0 мэтру ў даўжыню. Пры гэтым размах яе крылаў дасягае 1,75-1,95 мэтру. Галава вузкая зь вялікай дзюбай. На патыліцы маюцца чорныя пер’і, якія зьвісаюць з галавы. Апярэньне галавы, шыі і ніжняй часткі цела брудна-белага колеру, астатняй часткі цела — сінявата-шэрае. Лапы жаўтавата-шэрыя. Крык птушкі рэзкі, хрыплы, каркаючы. Атрымліваецца штосьці накшталт «фраарк».

Шэрая чапля мае досыць шырокае распаўсюджаньне. Яе можна сустрэць ва ўмераным клімаце Эўропы, Азіі. Водзяцца яны і ў асобных рэгіёнах Афрыкі. Жыве ўздоўж балот, рэк, азёраў.

ترخيص
cc-by-sa-3.0
حقوق النشر
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі
النص الأصلي
زيارة المصدر
موقع الشريك
wikipedia emerging languages