dcsimg

Станожкі ( 白俄羅斯語 )

由wikipedia emerging languages提供

Станожкі, бабура[1] (Oniscidea) — сямейства раўнаногіх ракападобных (Isopoda).

Зьнешні выгляд

Цела авальнае, зьверху выпуклае, першая пара вусікаў недаразьвітая і вельмі малая, другая моцна разьвітая. Вочы знаходзяцца па баках галавы; верхнія сківіцы пазбаўленыя шчупальцаў. Першы грудзінавый членік па большай частцы ахоплівае галаву з бакоў, 7-і мае ззаду глыбокую выразку; ўсе 7 пар грудных ног аднолькавай будовы і прыстасаваныя для хады. Усе членікі брушка свабодныя; пяць першых пар брушных ног прыкрываюць адзін аднаго па прынцыпе дахоўкі; ўнутраная галіна іх грае ролю шчэлепы, вонкавая — крышкі; цьвёрдая вонкавая галіна першай пары заключае паветраныя поласьці, што адкрываюцца вонкі — органы паветранага дыханьня; 6 пара брушных ног скіраваная назад і выступае ў прамежку паміж 5 і 6 брушным членікам.

  1. ^ http://slounik.org/bnt12/l15
許可
cc-by-sa-3.0
版權
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі
原始內容
參訪來源
合作夥伴網站
wikipedia emerging languages

Станожкі: Brief Summary ( 白俄羅斯語 )

由wikipedia emerging languages提供

Станожкі, бабура (Oniscidea) — сямейства раўнаногіх ракападобных (Isopoda).

許可
cc-by-sa-3.0
版權
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі
原始內容
參訪來源
合作夥伴網站
wikipedia emerging languages