Цукровыя птушкі або цукровыя медасмокі (Promeropidae) — маленькае сямейства вераб’інападобных, зьмяшчае ўсяго адзін род Promerops, у якім вылучаюць два віды: цукровая птушка Герні (Promerops gurneyi) і капская цукровая птушка (Promerops cafer). Найбольш блізкім зьяўляецца сямейства скаласкочкі (Chaetopidae). Раней цукровыя птушкі як род уключаўся ў сямейства нэктарніцаў (Nectariniidae) або медаедаў (Meliphagidae).
Цукровыя птушкі — птушкі сярэдняга памеру з даўжынёй цела 30—40 см, масай 30—45 г. Апярэньне шаравата-бурае з жоўтымі плямамі, дзюбы доўгія, выгнутыя ўніз. Самцы і саміцы падобныя, але ў самцоў доўгія, каля 40 см, хвасты.
Гнёзды разьмешчаныя ў кустах. У кладцы звычайна два яйкі з рудавата-крэмавай шкарлупай. Выседжваюцца цягам 17 дзён[1].
Харчуюцца птушкі ў асноўным нэктарам пратэйных і вусякамі[2].
Цукровыя птушкі або цукровыя медасмокі (Promeropidae) — маленькае сямейства вераб’інападобных, зьмяшчае ўсяго адзін род Promerops, у якім вылучаюць два віды: цукровая птушка Герні (Promerops gurneyi) і капская цукровая птушка (Promerops cafer). Найбольш блізкім зьяўляецца сямейства скаласкочкі (Chaetopidae). Раней цукровыя птушкі як род уключаўся ў сямейства нэктарніцаў (Nectariniidae) або медаедаў (Meliphagidae).
Цукровыя птушкі — птушкі сярэдняга памеру з даўжынёй цела 30—40 см, масай 30—45 г. Апярэньне шаравата-бурае з жоўтымі плямамі, дзюбы доўгія, выгнутыя ўніз. Самцы і саміцы падобныя, але ў самцоў доўгія, каля 40 см, хвасты.
Гнёзды разьмешчаныя ў кустах. У кладцы звычайна два яйкі з рудавата-крэмавай шкарлупай. Выседжваюцца цягам 17 дзён.