Брызглінавыя (Celastraceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае 96 родаў і каля 1350 відаў[1].
Прадстаўнікі гэтага сямейства — травы аднагадовыя ды шматгадовыя, хмызьнякі, ліяны, дрэвы. Лісьце чарговае або супратыўнае, простае. Кветкі ў суквецьці або адзіночныя, радыяльна сымэтрычныя або слаба асымэтрычныя. Чашалісьцікаў (3–)4–5(–7). Пялёсткаў 0 або (3–)4–5(–7). Тычачак 3–5(–10)[2].
Распаўсюджаныя амаль ва ўсім сьвеце[3][2].
Брызглінавыя (Celastraceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае 96 родаў і каля 1350 відаў.