dcsimg

Банкіўскі певень ( Belarusian )

provided by wikipedia emerging languages
 src=
Gallus gallus

Банкіўскі певень (Gallus gallus) — птушка сямейства фазанавых.

Пашыраны ў Індыі і Паўднёва-Ўсходняй Азіі. У прыручаным стане завезены на Яву, Філіпінскія выспы, Новую Гвінэю і выспы Палінезіі, дзе месцамі зьдзічэў. Жыве ў лясных і кустовых джунглях у гарах і на раўнінах.

Даўжыня цела да 66 см, маса самцоў 0,9—1,25 кг, самак 0,5—0,75 кг. Афарбоўка самца чырвона-залацістая на сьпінным баку і чарнавата-бурая на брушным, самкі бураватыя. У самца высокі мясісты грэбень на галаве, голыя шчокі і 1 або 2 вушныя лопасьці, або «завушніцы».

Гняздо будуе на зямлі ў паглыбленьнях. Корміцца насеньнем, зернем, часткамі расьлінаў і насякомымі.

Ад банкіўскіх курэй паходзяць шматлікія пароды свойскіх курэй.

license
cc-by-sa-3.0
copyright
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі