Залата́я ко́тка, таксама залатая афрыканская котка (Profelis aurata) — драпежны сысун сямейства каціных.
Залатая котка жыве ў трапічных дажджавых лясах Экватарыяльнай Афрыкі, трапляецца ад Сэнэгалу да паўночнай Анголы і ад Конга на захадзе да паўднёвай Кеніі на ўсходзе. Асноўная яе папуляцыя жыве ў басэйне Конга і на вакольных тэрыторыях.
Удвая большая за свойскую котку. Даўжыня цела 0,9—1,2 м, доля хваста 2/7—1/3 агульнай даўжыні; вышыня ў карку — 38—50 см. Вага самцоў у сярэднім — 11—14 кг; адзіная ўзважаная саміца важыла 6,2 кг. Вушы закругленныя, звонку цёмныя; галава маленькая.
— сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Залата́я ко́тка, таксама залатая афрыканская котка (Profelis aurata) — драпежны сысун сямейства каціных.