Дзьмухавец (Taráxacum, народныя назвы: малачай, багатка, коцікі, папок, дмухель, зубнік, жоўтая цыкор’я; таксама нарк. адуванчык[1]) — род шматгадовых травяністых расьлін сямейства астравыя (Asteraceae).
Родавая назва паходзіць ад лацінізацыі арабскай (tharakhchakon) або пэрсыдзкай (talkh chakok) назвы іншай складанакветнай расьліны. Відавую назву (лац. officinále) — лекавы, расьліна атрымала ад (лац. officína; майстэрня, аптэка) з-за ўжываньня расьліны ў якасьці лекавага сродку.
Дзьмухавец — гэта расьліна з галінастым, стрыжневым коранем таўшчынёй каля 2 см і даўжынёй да 60 см, у верхняй частцы пераходзіць у кароткае шматгаловае карэнішча. Лісьце голае, пёрыста-надрэзанае або суцэльнае, сабранае ў прыкаранёвую разетку.
Кветаносная стрэлка сакавітая, цыліндрычная, полая ўсярэдзіне, якая заканчваецца адзіночным кошыкам язычковых ярка-жоўтых кветак. Усе часткі расьліны ўтрымоўваюць густы белы малочнападобны сок. Квітнее дзьмухавец у траўні, плоданасіць пачынае сямянкамі зь белым чубком з чэрвеня.
Дзьмухавец (Taráxacum, народныя назвы: малачай, багатка, коцікі, папок, дмухель, зубнік, жоўтая цыкор’я; таксама нарк. адуванчык) — род шматгадовых травяністых расьлін сямейства астравыя (Asteraceae).