Пяча́рка, шампіньён лясны́ (па-лацінску: Agaricus arvensis) — від грыбоў роду пячурыцы.
і інш.
Пладовае цела буйное. Капялюш тоўстамясісты, сьпярша акругла-званочкавы, з загорнутым краем і з прыватнай покрыўкай, пазьней пуката—раскінуты або раскінуты, зь невялікім шырокім бугарком або зьлёгку прыплясканы ў цэнтры, часам з хвалістым краем і з рэшткамі покрыўкі па краі; 8—20 см у дыямэтры; белы або крэмавы, з узростам — з вохраным адценьнем, марудна жаўцее ад дотыку; шаўкавісты, гладкі або пакрыты валакністымі жаўтаватымі ці бураватымі лускамі; пры сухім надвор’і часта растрэскваецца па краі.
Мякіш шчыльны, з узростам мякчэйшы, белы або жаўтаваты (у сьпелых грыбоў), саладкаваты. На зломе мякіш крыху жаўцее. Мае характэрны пах анісу або мігдалаў (асабліва ў маладых грыбоў).
Пласьцінкі частыя, уздутыя, шырэйшыя да пэрыфэрыі, вольныя ля ножкі, 8—12 мм шырынёю, сьпярша белыя, шэравата—белаватыя, пазьней шэравата—бураватыя, пасьля гарчычныя, бура-фіялетавыя, бура-чакалядныя або амаль чорныя.
Ножка 6—10 см вышынёю, 1—1,5 см шырынёю, цыліндрычная, гладкая, пашыраная ці патоўшчаная да асновы; з буйным шырокім белым двухслойным кальцом[1] у верхняй траціне ножкі (ніжняе кальцо — карацейшае, з жаўтаватым краем, зубчастае); валакністая, у маладых грыбоў суцэльная, пазьней — з вузкай паланінаю (фистульная), лёгка аддзяляецца ад капялюшыку, з шматкападобным налётам у аснове; аднаго колеру з капялюшыкам, пры націсканьні жаўцее. Мякіш у аснаваньні ножкі не набывае жоўтага адценьня.
Споравы парашок чорна—карычневы. Споры 7—9 x 4.5—6 мкм, яйкападобна-эліпсоідныя, гладкія, карычневыя. Хейляцыстыды танкасьценныя, яйкападобныя, 11—26 x 9—18(21) мкм.
Колеравыя хімычныя рэакцыі: мякіш дае жоўтую афарбоўку з гідраксідам калю.
Шырока распаўсюджаны і шырока расьце на глебе, у асноўным на адкрытай прасторы, парослай травой, — лугох, лясных палянах, уздоўж дарог, на вырубках, у садох і парках, радзей на пашах. Сустракаюцца як на роўнядзях, так і ў гарах. Пладовыя целы зьяўляюцца паасобку, групамі ці вялікімі групамі; часта ўтвараюць дугі і кольцы. Частка растуць побач з жыгучкай. Каля дрэваў редкія; вынятак складаюць яліны[2].
Сэзон: з канца траўня да сярэдзіны кастрычніка—лістапада.
Падобны зь іншымі відамі шампіньёнаў (Agaricus silvicola, Agaricus campestris, Agaricus osecanus і інш.), аднак пераважна буйнейшы за астатніх. Найболей падобная да яго пячарка крывая (Agaricus abruptibulbus), якая, аднак, расьце ў яловых лясох, а не на адкрытых і сьветлых месцах.
Ядомы[1]. Смачны, далікатэсны грыб (3 катэгорыі), паводле смакавых якасьцяў — адзін з найлепшых сярод пячарак. Ядомы нават у сырым выглядзе[3].
Ужываецца рознымі спосабамі — сьвежым (па 10 хвілінах адварваньня), салёным, марынаваным. Аднак здольны накопліваць кадм, медзь ды іншыя цяжкія мэталы, што можа ўяўляюць небясьпеку для здароўя[4].
Упершыню апісаны Якабам Крысьціянам Шэферам у 1762 у Баварыі як Agaricus arvensis.
Праведзеныя ў 1999 року дасьледаваньні дазволілі вылучыць унутры Agaricus arvensis два марфатыпы, якія, магчыма, прадстаўляюць асобныя віды. Прадстаўнікі першага марфатыпу на макрамарфалягічным узроўні адрозьніваюцца сьветла-жоўтым капялюшыкам, які ў сьпелым выглядзе шырока—званочкавы; прадстаўнікі другога марфатыпу мяюць белыя капелюшы раскінута—выпуклай формы[5].
Пяча́рка, шампіньён лясны́ (па-лацінску: Agaricus arvensis) — від грыбоў роду пячурыцы.
Psalliota arvensis (Schaeff.) P.Kumm. 1871 Pratella arvensis (Schaeff.) Gillet 1878 Fungus arvensis (Schaeff.) Kuntze 1898 Psalliota campestris (Schaeff.) Cheel 1913і інш.