Карасi (па-лацінску: "Carassius") — род прэснаводных рыб сямейства карпавых.
Распаўсюджаныя два вiды рыбы:
Пашыраны ў Эўразii. Адзiн падвiд (Сarassius auratus auratus, кітайскі срэбраны карась), ад якога паходзiць акварыюмная залатая рыбка, жыве ў Кiтаi, другi (Сarassius auratus gibelio) — ад басэйну Амура да Эўропы. На Беларусь карась срэбраны завезены ў 1948. Жывуць у азёрах, рэках, сажалках.
Даўжыня да 50 см, маса да 5 кг. Луска буйная. Цела высокае, сьпiна цёмна-карычневая, бакi залацiстыя. Палавая сьпеласьць дасягаецца праз 2—5 гадоў. Для карася срэбранага ўласьцiвы гiнагенэз. Нераст парцыённы. Кормяцца бэнтасам, плянктонам, воднай расьлiннасьцю, дэтрытам. Зiмуюць на дне вадаёмаў, у муле.
Карасi (па-лацінску: "Carassius") — род прэснаводных рыб сямейства карпавых.
Распаўсюджаныя два вiды рыбы:
Карась звычайны, або залаты (Carassius carassius) Карась срэбраны (Сarassius auratus), якi бывае двух падвiдаў.Пашыраны ў Эўразii. Адзiн падвiд (Сarassius auratus auratus, кітайскі срэбраны карась), ад якога паходзiць акварыюмная залатая рыбка, жыве ў Кiтаi, другi (Сarassius auratus gibelio) — ад басэйну Амура да Эўропы. На Беларусь карась срэбраны завезены ў 1948. Жывуць у азёрах, рэках, сажалках.