dcsimg

Чабор ( 白俄羅斯語 )

由wikipedia emerging languages提供

Чабо́р (Thýmus) — род паўхмызьнякоў сямейства Ясноткавыя.

Апісаньне

Шматгадовы паўхмызьняк вышынёй да 35 см з дробным эліптычным лісьцем і ружова-бэзавымі кветкамі, якія квітнеюць практычна ўсё лета. Расьліна вельмі духмяная, з рэзкім цёплым водарам, абумоўленым ў асноўным фэнольнымі лятучымі духмянымі рэчывамі — тымолам і карвакролам.

Плод — пушачка з чатырма чорна-бурымі эліпса- ці амаль кулепадобнымі арэшкамі. Насеньне дасьпявае ў ліпені-верасьні.

Арэал

Налічваецца каля 300 відаў. Род пашыраны ў Эўропе, паўночнай і заходняй Азіі, паўночнай Афрыцы, Грэнляндыі.

На Беларусі 2 віды: чабор блышыны (Thymus pulegioides), чабор паўзучы або звычайны (нар. назвы: цымбер, цэбрык, калатовічкі) (Thymus serpyllum).

Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svgсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

許可
cc-by-sa-3.0
版權
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі
原始內容
參訪來源
合作夥伴網站
wikipedia emerging languages

Чабор: Brief Summary ( 白俄羅斯語 )

由wikipedia emerging languages提供

Чабо́р (Thýmus) — род паўхмызьнякоў сямейства Ясноткавыя.

許可
cc-by-sa-3.0
版權
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі
原始內容
參訪來源
合作夥伴網站
wikipedia emerging languages