Вівэравыя (Viverrinae) — падсямейства драпежных жывёлаў зь падатрада коткападобных.
Большасьць членаў Viverrinae жывуць ў Афрыцы, выключэньнямі зьяўляюцца Genetta genetta, якая таксама распаўсюджаная ў Эўропе і на Арабійскім паўвостраве, і пяць відаў з Viverra і Viverricula, якія жывуць ў Індыі і Паўднёва-Ўсходняй Азіі. Viverrinae пражываюць у лясах, саванах, гарах і трапічных лясах.
Памеры знаходзяцца ў дыяпазоне ад Poiana richardsonii з даўжынёй цела 33 см і вагой 650 гр. да Civettictis civetta з даўжынёй цела 84 см і вагой 18 кг. Яны начныя жывёлы, з выдатным слыхам і зрокам, як правіла, адзінкавыя. Гэта ўсяедныя жывёлы.
Падсямейства Viverrinae
Вівэравыя (Viverrinae) — падсямейства драпежных жывёлаў зь падатрада коткападобных.