dcsimg

Чырванавокая квакша ( Belarusian )

provided by wikipedia emerging languages

Чырванавокая квакша (Agalychnis callidryas) — від квакшаў, які селіцца на дрэвах. Сустракаецца ў прыродзе нэатрапічных лясоў Цэнтральнае Амэрыкі.

Апісаньне

 src=
Specimen displaying its bright side markings

Чырванавокія квакшы маюць ярка выражаныя чырвоныя вочы, вэртыкальныя насы, зялёнае тулава з жоўтымі і сінімі палоскамі па бакох, і памяранцавыя пальцы на лапах. Самцы маюць даўжыню ад 5,08 сантымэтраў да 6,35 см, самкі ад 6,35 см да 7,62 см. Маладыя квакшы звычайна карычневыя і зелянеюць па меры сталеньня, але дарослыя асобнікі могуць зьмяняць свой колер у залежнасьці ад вонкавых фактараў[1].

Чырванавокія квакшы маюць тры вейкі і прысоскі на пальцах. Большую частку свайго жыцьця праводзяць на дрэвах, таму маюць добрыя навыкі скокаў.

 src=
Specimen preparing to assume typical resting position on a leaf

Чырванавокія квакшы не атрутныя і для абароны ад драпежнікаў карыстаюцца маскіроўкай. Удзень яны ня рухаюцца, сінія бакі прыкрываюць заднімі нагамі, падгінаюць ступні пад брух і заплюшчваюць вочы. Гэта робіць іх цалкам зялёнымі і незаўважнымі сярод лісьця.

Харчаваньне

Чырванавокія квакшы харчуюцца цвыркунамі, матылькамі, мухамі і іншымі казуркамі, у некаторых выпадках могуць зьядаць меншых жабаў.

Размнажэньне

З пачаткам сэзону спарваньня самцы квакшаў «шчоўкаюць», каб прыцягнуць увагу самак, якія пасьля носяць самцоў на сьпіне цягам некалькіх гадзінаў для адкладаньня яек. Самка адкладае яйкі пад лістом над сажалкай ці вялікай лужынай. Зь яек разьвіваюцца маленькія галавасьцікі, якія пасьля вылупваньня падаюць у ваду[2]. Там яны жывуць ад трох тыдняў да некалькіх месяцаў, пакуль не ператворацца ў квакшаў.

Магчымае размнажэньне ў няволі пры выкананьні адпаведных умоваў: высокай вільготнасьці ў віварыі, наяўнасьці трапічных расьлінаў кшталту эпіфітаў і добрай вэнтыляцыі ля вады. Вальер мусіць мець 11-12-цігадзінавы сьветлы час сутак і сярэднедзённую тэмпэратуру 26-28 градусаў Цэльсыя (у начны час 22-27 градусаў). Заахвочвае рэпрадукцыі таксама стварэньне даждлівых умоваў у лістападзе-сьнежні.

Сыстэматыка

Арэал

Насяляюць тэрыторыі ля рэк і сажалак у тропіках ад паўднёвае Мэксыкі да паўночнае Калюмбіі.

Глядзіце таксама

Крыніцы і заўвагі

  1. ^ Agalychnis callidryas(анг.) Animal Diversity Web. University of Michigan Museum of Zoology.
  2. ^ Pyburn, W. F. 1970. Breeding behavior of the leaf-frogs Phyllomedusa callidryas and Phyllomedusa dacnicolor in Mexico. Copeia, 1970, 209—218.

Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svgсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

license
cc-by-sa-3.0
copyright
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі

Чырванавокая квакша: Brief Summary ( Belarusian )

provided by wikipedia emerging languages

Чырванавокая квакша (Agalychnis callidryas) — від квакшаў, які селіцца на дрэвах. Сустракаецца ў прыродзе нэатрапічных лясоў Цэнтральнае Амэрыкі.

license
cc-by-sa-3.0
copyright
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі