Крывок[1] (Haematopus ostralegus), кулік-сарока — від птушак роду і сямейства крыўковых. Найбольш распаўсюджаны від кулікоў, насяляе Заходнюю Эўропу, цэнтральную Эўразію, Камчатку, Кітай і заходняе ўзьбярэжжа Карэі.
Кулік-сарока — адзін з найбольшых кулікоў рэгіёну. Даўжыня — 40—45 см, мае дзюбу 8—9 см і размах крылаў 80—85 см[2]. Апярэньне чорна-белае, ногі чырвоныя; моцная шырокая чырвоная дзюба дазваляе разьбіваць ці раскрываць малюскаў ці раскопваць чарвякоў[2].
У палёце куліка немагчыма пераблытаць: белыя крылы і хвост з чорнымі акраінамі альбо чорны ніз і белы верх. Маладыя птушкі карычнявейшыя, маюць белы каўнерык і тупейшую дзюбу. Крык — характэрны гучны сьвіст.
Форма дзюбы вар’юецца; крыўкі з шырокімі канцамі дзюбаў разьдзіраюць створкі малюскаў ці прадзёўбваюць скарлупу, а з вострымі канцамі — раскопваюць чарвякоў.
Ёсьць тры падвіды: ostralegus пражывае ў Эўропе і на ўзьбярэжжах ва Ўсходняй Эўропе, longipes — у Цэнтральнай Азіі і Расеі, osculans на Камчатцы і ў заходнім Кітаі.
Кулікі-сарокі — пералётныя птушкі. Эўрапейская папуляцыя гняздуе пераважна ў паўночнай Эўропе, але ўзімку могуць пералятаць у паўночную Афрыку і паўднёвую Эўропу.
Гнёзды птушкі выграбаюць на гальцы, узьбярэжжы ці камяністых астравах. У кладцы 2—4 яйкі маскіровачнай афарбоўкі.
— сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Крывок (Haematopus ostralegus), кулік-сарока — від птушак роду і сямейства крыўковых. Найбольш распаўсюджаны від кулікоў, насяляе Заходнюю Эўропу, цэнтральную Эўразію, Камчатку, Кітай і заходняе ўзьбярэжжа Карэі.