dcsimg

Дзюгонь ( Belarusian )

provided by wikipedia emerging languages

Дзюгонь (Dugong dugon) — водны сысун сямейства дзюгоневых атрада сырэнаў; адзіны від.

Даўжыня цела 2,5-3,2 м (да 5,8 у самцоў), маса да 170 кг. Тулава верацёнападобнае. Сьпіна зеленаватая, шаравата-бураватая або чарнаватая, бруха ружаватае або белаватае. Хваставы плаўніх двухлопасьцевы, гарызантальны. Галава невялікая, маларухомая. У кожнай сківіцы 1 пара разцоў і 2 пары карэнных зубоў. У самцоў верхнія разцы ператварыліся ў біўні даўжынёю 20-25 см.

Жыве ў Індыйскім і заходняй частцы Ціхага акіяна, каля берагоў Усходняй Афрыкі, Паўднёвай Азіі, выспаў Рукю, Маршалавых і Саламонавых. Зрэдку заходзіць у вусьці рэк.

Трымаецца па адным або парамі. Корміцца воднай расьліннасьцю. Нараджае 1 дзіцяня.

Занесена ў Чырвоную кнігу МСАП.

Commons-logo.svgсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

license
cc-by-sa-3.0
copyright
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі