dcsimg
歐洲酸櫻桃的圖片
Life » » Archaeplastida » » 木蘭綱 » » 蔷薇科 »

歐洲酸櫻桃

Prunus cerasus L.

Вішня ( 白俄羅斯語 )

由wikipedia emerging languages提供

Ві́шня (па-лацінску: Cerasus) — расьліна падроду Вішня роду сьліва.

Батанічнае апісаньне

 src=
Вішня кіслая. Батанічнае аздабленьне кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887
 src=
Кветкі вішні
 src=
Амброджыё дэ Прэдыс. «Партрэт дзяўчынкі з вішнямі» (Мэтраполітэн)
 src=
Плады вішні

Дрэва вышынёй да 10-20 м.
Лісьце чаргаванае.
Кветкі найчасьцей белыя, зьвісаюць парасончыкамі.
Плод — касьцянка, сьветла- або цёмна-чырвонага, амаль чорнага колеру; утрымлівае цукры, арганічныя кіслоты, дубільныя рэчывы, вітаміны.
Костка круглая, гладкая.

Віды

  • Вішня звычайная — дрэва, парасткі якога растуць з карэньня; лісьце зусім голае, чаранкі лісьця без залозак.
  • Вішня стэпавая — невысокі куст; усе часткі драбней, чым у вішні звычайнай; сустракаецца як дзікая расьліна ў Паўднёвай і Сярэдняй Расеі.
  • Чарэшня — дрэва без карэнных парасткаў; лісьце зьнізу зьлёгку пушыстае; чаранкі лісьця ў аснове пласьцінкі забясьпечаны двума залозкамі.
  • Сакура

Культывацыя

Вішня — вельмі пашыраная пладовая культура, якая вызначаецца скарасьпеласьцю й штогадовым плоданашэньнем. З амаль 150 відаў падроду вішні ў стварэньні культурных сартоў выкарыстоўваліся галоўным чынам вішня кіслая й стэпавая. Пры гэтым першая ў дзікім стане не выяўлена й, як лічаць, зьяўляецца вынікам натуральнай гібрыдызацыі вішні стэпавай з чарэшняю.

На Беларусі расьце 6 відаў. Найбольшае гаспадарчае значэньне маюць вішня звычайная, ці кіслая, якая вырошчваецца па ўсёй тэрыторыі краіны, і чарэшня, якая ў большай ступені прымеркавана да паўднёвых рэгіёнаў. Пачынаюць плоданасіць на 3-4-ы год, пэрыяд гаспадарчага выкарыстаньня да 12-15 гадоў. Плады высьпяваюць пераважна ў ліпені. Выведзены сарты, якія адрозьніваюцца павышанай зімаўстойлівасьцю й плоднасьцю.

Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svgсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

許可
cc-by-sa-3.0
版權
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі
原始內容
參訪來源
合作夥伴網站
wikipedia emerging languages

Вішня: Brief Summary ( 白俄羅斯語 )

由wikipedia emerging languages提供

Ві́шня (па-лацінску: Cerasus) — расьліна падроду Вішня роду сьліва.

許可
cc-by-sa-3.0
版權
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі
原始內容
參訪來源
合作夥伴網站
wikipedia emerging languages