Мышы, мышыныя (Muridae) — сямейства сысуноў атрада грызуноў (Rodentia). Даўжыня цела ад 5 см (мыш-малютка) да 48 см (пацук Phloeomys cumingi). Распаўсюджаныя паўсюдна, большасьць відаў — у лясах тропікаў і субтропікаў. Завезены ў Паўночную і Паўднёвую Амэрыку і на шматлікія выспы.
Мышы актыўныя на зьмярканьні і ноччу. Большасьць вядзе паўназемны лад жыцьця, сілкуюцца насеньнем, частка — жывёльнай ежай. Некаторыя — сынантрапныя жывёлы (дамавая мыш, некаторыя пацукі). Размножваюцца ў цёплы час году, у селішчах чалавека — цэлы год. Палавасьпелымі робяцца ў 1,5-3 месяца.