dcsimg

Зьмеяшыйныя чарапахі ( valkovenäjä )

tarjonnut wikipedia emerging languages

Зьмеяшыйныя чарапахі (Chelidae) — сямейства паўзуноў падатрада бакашыйных чарапах.

Каля 15 родаў, больш за 50 відаў. Пашыраны ў рэках і азёрах Паўднёвай Амэрыкі, Аўстраліі і Новай Гвінэі. Найбольш вядомыя: аўстралійская зьмеяшыйная чарапаха (Chelodina longicollis), гідрамэдузы (Hydromedusa), махрыстая зьмеяшыйная чарапаха, або матамата (Chelus fimbiriatus), несапраўдная эмідура, якая жыве ў Паўднёва-Заходняй Аўстраліі.

Даўжыня панцыра да 40 см. Характэрна доўгая шыя, якая разам з галавой закладваецца збоку пад панцыр, а не ўцягваецца ўнутр. Панцыр звычайна значна пляскаты.

Адкладваюць 15-20 яец.

Некаторыя віды — аб’екты паляваньня (мяса, яйкі).

Commons-logo.svgсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

lisenssi
cc-by-sa-3.0
tekijänoikeus
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі
alkuperäinen
käy lähteessä
kumppanisivusto
wikipedia emerging languages