За́яц-руса́к — зьвер з роду зайцаў (Lepus) сямейства Зайцавых (Leporidae).
Даўжыня цела 55—70 см. Вага да 6 кг. Улетку мае карычнева-вохрыста-шэрую поўсьць зь цёмна-стракатым малюнкам. Вакол вачэй белае кольца. Пад вачыма цёмная пляма. Кончыкі вушэй цёмныя. Хвост зьверху чорны або чорна-буры, а зьнізу белы. Бакі чырвона-палевыя. Узімку мае шэрую поўсьць. Веснавая лінька сканчаецца ў траўні, а восеньская — у лістападзе. Размнажаецца зь лютага да верасьня. Дае 2—4 прыплоды па 1—7 зайчанятаў (часьцей па 4). Цяжарнасьць доўжыцца 42—45 дзён. Працягласьць жыцьця да 10 гадоў. Жыве на палях, лясных палянах, высечках, узьлесках і ў ярах. Пераважна начны зьвер, актыўны ўвесь год. Спажывае расьлінны корм: улетку — пераважна злакавыя і бабовыя травяністыя расьліны, узімку — хмызьнякі, кару і парасткі асіны, вярбы, грушы і яблыні. Служыць прадметам пушнога промыслу і паляваньня. Пашыраны ў Эўразіі і Паўночнай Афрыцы. Акліматызаваны ў Паўночнай Амэрыцы, Новай Зэляндыі і на поўдні Аўстраліі[1]. Іншая назва: заяц-шарак[2].
Маладняк нараджаецца з расплюшчанымі вачымі, пакрыты поўсьцю і здольны да бегу. Разьвівае хуткасьць да 60 км/гадзіна[3]. Пятляе і вяртаецца па сваім сьледзе[4].
На адкрытых краявідах Беларусі трапляецца падвід сярэднярускі заяц-русак. У 1983 годзе сярэднегадавая колькасьць складала 150—300 тысячаў. Штогод нарыхтоўвалі 60—150 тыс. шкурак[1]. У паляўнічым сэзоне 2012 году ў Беларусі здабылі 37,6 тыс. зайцоў-русакоў. На лістапад 2013 году ў лясах налічвалася 101,2 тыс. асобін зайца-русака[5].
За́яц-руса́к — зьвер з роду зайцаў (Lepus) сямейства Зайцавых (Leporidae).
Даўжыня цела 55—70 см. Вага да 6 кг. Улетку мае карычнева-вохрыста-шэрую поўсьць зь цёмна-стракатым малюнкам. Вакол вачэй белае кольца. Пад вачыма цёмная пляма. Кончыкі вушэй цёмныя. Хвост зьверху чорны або чорна-буры, а зьнізу белы. Бакі чырвона-палевыя. Узімку мае шэрую поўсьць. Веснавая лінька сканчаецца ў траўні, а восеньская — у лістападзе. Размнажаецца зь лютага да верасьня. Дае 2—4 прыплоды па 1—7 зайчанятаў (часьцей па 4). Цяжарнасьць доўжыцца 42—45 дзён. Працягласьць жыцьця да 10 гадоў. Жыве на палях, лясных палянах, высечках, узьлесках і ў ярах. Пераважна начны зьвер, актыўны ўвесь год. Спажывае расьлінны корм: улетку — пераважна злакавыя і бабовыя травяністыя расьліны, узімку — хмызьнякі, кару і парасткі асіны, вярбы, грушы і яблыні. Служыць прадметам пушнога промыслу і паляваньня. Пашыраны ў Эўразіі і Паўночнай Афрыцы. Акліматызаваны ў Паўночнай Амэрыцы, Новай Зэляндыі і на поўдні Аўстраліі. Іншая назва: заяц-шарак.
Маладняк нараджаецца з расплюшчанымі вачымі, пакрыты поўсьцю і здольны да бегу. Разьвівае хуткасьць да 60 км/гадзіна. Пятляе і вяртаецца па сваім сьледзе.