dcsimg

Кнігаўка ( Belarusian )

provided by wikipedia emerging languages
 src=
Vanellus vanellus

Кні́гаўка (Vanellus vanellus), ка́ня — невялікая птушка сямейства сяўцовых атраду сеўцападобных.

Падвідаў няма. У апярэньні чорны зь зеленаватым, мэталічным бляскам, белы і іржавы колеры. На галаве высокі чуб. Маладыя цемна-шэра-карычневыя са сьветлым жыватом і больш кароткім чубам. Даўжыня цела 28—34 см. Размах крылаў 66—80 см. Голас: гучнае, трошкі хрыплае «кіі-р-ві», «кіі-р-віі». Месцы пражываньня — лугі зь сярэдняй вільготнасьцю, пашы, вільготныя палі паблізу лугоў, дэльты рэк, берагі і рачныя астравы (даходзіць да вышыні ў 800—900 м н. у. м., у выключных выпадках — да 1000 м н. у. м.).

Арэал ад Эўропы (акрамя крайніх паўночнага ўсходу і поўдня) шырокім поясам праз цэнтрэльную Азію да Ціхага акіяну. Пералёты ў (канцы ІІ) III—IV, (канец V) VI—XI. Паўднёва-заходнія папуляцыі аселыя (напр., у Вялікабрытаніі, Францыі, паўн. Італіі, Гішпаніі, Турцыі). Распаўсюджаная па ўсёй тэрыторыі Беларусі, адзін з найбольш звычайных пералётных і транзытна мігрыруючых відаў кулікоў (народныя назвы кігіка, кныга, чайка). Месца зімовак: заходняя і паўднёвая Эўропа, Брытанскія астравы, Малая, паўднёвая і ўсходняя Азія, Японскія астравы, паўночная Афрыка.

Гняздо ў неглыбокай ямцы сярод нізкай расьліннасьці на адкрытым месцы, скупая высьцілка з сухой травы, D = 10—14 см, H = ~2 см. Яйкі: 4 (2—5), грушападобныя, аліўкавыя, аліўкава-зялёныя альбо сьветла-зялёныя, часам гліністыя або карычневыя. Дробныя і густыя чорныя альбо карычневыя плямы. Памеры: 46,0 х 33,0 мм (42,0—50,0 х 31,0—34,0 мм).

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 1999. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0144-3
  • Птушкі Еўропы. Палявы вызначальнік. Czarnecki Z., Dodrowolski K.A., Jablonski B., Nowak E., Siwek. W. Ptaki Europy. Przewodnik terenowy. PWN, Warszawa, 2000. 391 s., 96 tablic z rysunkami. Пераклад пад агульнай рэд. Міхаіла Нікіфарава, перакладчыкі з польскай мовы: Дзмітры Вінчэўскі, Ірына Самусенка, Аляксандр Зарубаў, Таццяна Паўлюшчык. Навуковае выдавецтва ПВН, 2000. — 349 с.

Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svgсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

license
cc-by-sa-3.0
copyright
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі

Кнігаўка: Brief Summary ( Belarusian )

provided by wikipedia emerging languages
 src= Vanellus vanellus