dcsimg

Сысуны ( Belarusian )

provided by wikipedia emerging languages

Сысуны́ (па-лацінску: Mammalia) — кляса хрыбетных жывёлаў, асноўнай адрознай асаблівасьцю якіх зьяўляюцца жывароднасьць (за выняткам інфраклясы кляачных) і ўскормліваньне дзіцянятаў малаком. Супрацьпастаўленымі сысунам клясамі сярод хрыбетных зьяўляюцца птушкі, рыбы, паўзуны і земнаводныя. Сысуны характарызуюцца валоданьнем эндатэрміі, валасоў, наяўнасьцю трох сярэдніх костак вуха, і малочных залозаў. Большасьць сысуноў валодаюць таксама потавымі залозамі й спэцыялізаваным зуб’ем. Самая вялікая група сысуноў, пляцэнтарных, мае пляцэнту, празь якую сілкуе нашчадзтва падчас цяжарнасьці. Мозг сысуноў, з характэрнай наяўнасьцю новай кары, рэгулюецца эндатэрмічнай і крывяноснай сыстэмамі, а наяўнасьць чатырохкамэрнага сэрца спрыяе вельмі высокай хуткасьці абмену рэчываў. Сысуны маюць розныя памеры, гэтак жывёла віду Suncus etruscus зь сямейства землярыйкавых у даўжыню складае толькі 35 мм, у той час як блакітны кіт можа дасягаць 33 мэтраў у даўжыню.

Клясыфікацыя сысуноў адносна стабільна на ўзроўні клясы, аднак на ўзроўні сямейства зьмянялася дамолі часта. Многія апошнія зьмены адлюстроўваюць вынікі клядыстычнага аналізу й малекулярнай генэтыкі. Вынікі малекулярнай генэтыкі, напрыклад, прывялі да прыняцьця новых групаў, як то Afrotheria, і да адмовы ад традыцыйных групаў, як то насякомаедныя. Паводле адных клясыфікацыяў сысуны й зьвяры (па-лацінску: Theria) разглядаюцца як тоесныя, а паводле іншых зьвяры — асобная падкляса ў клясе сысуны (у які, аднак, уваходзіць пераважная большасьць сучасных відаў), які супрацьпастаўляецца падклясе першазьвяры (па-лацінску: Prototheria).

Сысуны

Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svgсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

license
cc-by-sa-3.0
copyright
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі

Сысуны: Brief Summary ( Belarusian )