dcsimg

Кукуруза ( Belarusian )

provided by wikipedia emerging languages
 src=
Zea mays "fraise"
 src=
Zea mays 'Ottofile giallo Tortonese'

Кукуруза (па-лацінску: Zea L. ssp. mays ці Zea saccharata Sturtev) — адзіны культурны прадстаўнік роду кукуруза (Zea L.) зь сямейства злакаў (Poaceae). Кукуруза — высакарослая аднагадовая травяністая расьліна, якая дасягае вышыні 3 м (у выключных выпадках — да 6 м і больш), з добра разьвітай каранёвай сыстэмай. На ніжніх вузлах сьцябла могуць утварацца паветраныя апорныя карані.

Акрамя культурнай кукурузы, род кукуруза ўключае чатыры відыZea diploperennis, Zea perennis, Zea luxurians, Zea nicaraguensis — і тры дзікарослыя падвіды Zea mays: ssp. parviglumis, ssp. mexicana і ssp. huehuetenangensis. Лічыцца, што многія з названых таксонаў згулялі ролю ў сэлекцыі культурнай кукурузы ў старажытнай Мэксыцы. Існуе меркаваньне, што кукуруза — самая старажытная хлебная расьліна ў сьвеце[1].

Цукровая кукуруза падзяляецца на 9 батанічных групаў, якія адрозьніваюцца па будове і марфалёгіі зярна: крамяністая кукуруза (Zea mays indurata), зубападобная кукуруза (Zea mays indentata), паўзубападобная кукуруза (Zea mays semidentata), папкорн (Zea mays everta), цукровая кукуруза (Zea mays saccharata), крухмалістая кукуруза (Zea mays amylacea), крухмаліста-цукровая кукуруза (Zea mays amyleosaccharata), васкавая кукуруза (Zea mays ceratina) і плёнчатая кукуруза (Zea mays tunicata)[1].

Альмэкі пачалі вырошчваць кукурузу яшчэ ў XIV стагодзьдзі да н. э.

Апісаньне

Кукуруза зьяўляецца высакарослай аднагадовай травяністай расьлінай, дасягае вышыні 3 мэтраз, а ў выключных выпадках да 6 м і больш. Значна адрозьніваецца ад іншых метлюжковых.

Каранёвая сыстэма

Кукуруза мае добра разьвітую махрыстую каранёвую сыстэму, асобныя карані пранікаюць у глебу на глыбіню 2—3 м. У кукурузы адрозьніваюць некалькі ярусаў каранёў. Асноўную масу каранёвай сыстэмы складаюць падземныя вузлавыя карані, якія паглыбляюцца ў глебу да 2,5 мэтраў і больш і разыходзяцца ў бакі ў радыюсе больш за 1 мэтр. Яруснае разьмяшчэння каранёў у глебе зь перавагай асноўнай часткі іх у перагнойным пласьце спрыяе лепшаму забясьпечэньню расьліны элемэнтамі харчаваньня і вільгацьцю за кошт летніх ападкаў.

На ніжніх вузлах сьцябла могуць утварацца паветраныя апорныя карані, якія засьцерагаюць сьцябло ад падзеньня і забясьпечваюць расьліну вадой і пажыўнымі рэчывамі.

Сьцябло

Сьцябло ў кукурузы — моцнае, прамое, высокае, магутнае, грубае, падзеленае на вузлы і запоўненае няшчыльнай парэнхімаю. У паўднёвых рэгіёнах Украіны расьліна дасягае 2,5—3 мэтраў вышынёй[2]. Вышыня сьцябла ў залежнасьці ад біялягічных асаблівасьцей сорту або гібрыда і фактараў ураджайнасьці вагаецца ад 60—100 ў раньнясьпелых формаў і да 5—6 м у позднясьпелых. Таўшчыня складае 2—7 см. Колькасьць міжвузлоўяў на сьцябле ў раньнясьпелай кукурузы дасягае 8—12, у вельмі позднясьпелай — да 30—40 і больш.

Лісьце

Лісьце лінейна-ланцэтнае, буйное, даўжыня ліставай пласьцінкі 70—110 см, шырыня 6—12 см і больш. Іхны лік складае ад 8 да 42. Лісток зьверху апушаны, мае невялікі язычок і ня мае вушак. Разьмяшчаюцца лісты на сьцябле па чарзе, не зацяняючы адзін аднаго. Іхныі краі растуць хутчэй, чым сярэдзіна, а таму становяцца хвалістымі, што павялічвае агульную ліставую паверхню расьліны. Колькасьць лістоў на сьцябле адпавядае колькасьці сьцябловых вузлоў.

Кветкі

У кукурузы на адной расьліне ўтвараюцца як мужчынскія суквецьці — мяцёлкі, гэтак і жаночыя — катахі, гэта значыць яна аднадомная раздельнаполая расьліна. Мужчынскія кветкі сабраныя ў верхавінах, жаночыя — на катахах, у пазухах верхніх сьцябловых лісьцяў. Мяцёлка ў кукурузы верхавінная, разьмяшчаецца на канцы цэнтральнага сьцябла ці на верхавінах бакавых парасткаў-пасынкаў. На восі мяцёлкі пераважная колькасьць бакавых галінаў першага парадку, рэдка на двух-трох ніжніх утвараюцца галіны другога парадку. Каласкі з мужчынскімі кветкамі разьмешчаны ўздоўж кожнай галіны двума або чатырма радамі, парамі, зь якіх адзін сядзячы, другі на кароткай ножцы. Каласкі двухкветкавыя; кветкі тычынкавыя, з шырокімі апушчанымі перапончатымі каласковымі лускавінкамі і тонкімі мяккімі — кветкавымі, паміж якімі знаходзіцца тры тычынкі з двухгнёздавымі пылавікамі. У кожнай добра разьвітой мяцёлцы ўтвараецца да 1—1,5 тысяч кветак, якія пры спрыяльных умовах зацьвітаюць разам з жаночымі кветкамі або на 2—4 дні раней. Пылок пераносіцца ветрам на 300—1000 мэтраў, што ўлічваецца пры прасторавай ізаляцыі насенных пасеваў кукурузы. Суквецьці з жаночымі кветкамі — катахі — разьвіваюцца з часткі актыўных пазушных пупышак сьцябловых лісьцяў.

Даўжыня катаха ад 4 да 50 см, дыямэтар ад 2 да 10 см, маса ад 30 да 500 грамаў. Катахі шчыльна акружаны лістападобнымі абгорткамі. Вонкі на верхавіне такой абгорткі выходзіць толькі пучок доўгіх песьцічных слупкоў. Вецер пераносіць на іх лычыкі пылок з мужчынскіх кветак, адбываецца апладненьне, і на катаху разьвіваюцца буйныя плады-зярноўкі.

Форма зярновак кукурузы вельмі своеасаблівая: яны ня выцягнутыя, як у пшаніцы, жыта і многіх іншых культурных метлюжковых, а кубічныя або круглявыя, шчыльна прыціснутыя адзін да аднаго і размешчаны на стрыжні катаха вэртыкальнымі шэрагамі. У адным катаху можа быць да 1 тысячаў зярновак. Памеры, форма і афарбоўка зярновак адрозьніваюцца ў розных сартоў; звычайна зярноўкі маюць жоўты колер, але бывае кукуруза з чырванаватымі, фіялетавымі, сінімі і нават амаль чорнымі зярноўкамі.

Вегетацыйны пэрыяд доўжыцца прыблізна 90—150 содняў. Узыходзіць кукуруза на 10—12-я содні пасьля пасеву. Кукуруза зьяўляецца цеплалюбнай расьлінай. Аптымальная тэмпэратура для ейнага вырошчваньня — 20—24 °С. Акрамя таго, кукуруза мае патрэбу ў добрым сонечным асьвятленьні.

Крыніцы

  1. ^ а б Кукуруза. Артыкул БСЭ. 3-е выданьне
  2. ^ Товстуха Є. С. Фітотерапія. — К.: Здоров'я, 1990.-304 с., іл., 6,55 арк. іл. ISBN 5-311-00418-5

Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svgсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

license
cc-by-sa-3.0
copyright
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі

Кукуруза: Brief Summary ( Belarusian )

provided by wikipedia emerging languages
 src= Zea mays "fraise"  src= Zea mays 'Ottofile giallo Tortonese'

Кукуруза (па-лацінску: Zea L. ssp. mays ці Zea saccharata Sturtev) — адзіны культурны прадстаўнік роду кукуруза (Zea L.) зь сямейства злакаў (Poaceae). Кукуруза — высакарослая аднагадовая травяністая расьліна, якая дасягае вышыні 3 м (у выключных выпадках — да 6 м і больш), з добра разьвітай каранёвай сыстэмай. На ніжніх вузлах сьцябла могуць утварацца паветраныя апорныя карані.

Акрамя культурнай кукурузы, род кукуруза ўключае чатыры віды — Zea diploperennis, Zea perennis, Zea luxurians, Zea nicaraguensis — і тры дзікарослыя падвіды Zea mays: ssp. parviglumis, ssp. mexicana і ssp. huehuetenangensis. Лічыцца, што многія з названых таксонаў згулялі ролю ў сэлекцыі культурнай кукурузы ў старажытнай Мэксыцы. Існуе меркаваньне, што кукуруза — самая старажытная хлебная расьліна ў сьвеце.

Цукровая кукуруза падзяляецца на 9 батанічных групаў, якія адрозьніваюцца па будове і марфалёгіі зярна: крамяністая кукуруза (Zea mays indurata), зубападобная кукуруза (Zea mays indentata), паўзубападобная кукуруза (Zea mays semidentata), папкорн (Zea mays everta), цукровая кукуруза (Zea mays saccharata), крухмалістая кукуруза (Zea mays amylacea), крухмаліста-цукровая кукуруза (Zea mays amyleosaccharata), васкавая кукуруза (Zea mays ceratina) і плёнчатая кукуруза (Zea mays tunicata).

Альмэкі пачалі вырошчваць кукурузу яшчэ ў XIV стагодзьдзі да н. э.

license
cc-by-sa-3.0
copyright
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі