Квакша звычайная (Hyla arborea, драўнянка) — невялікае земнаводнае сямейства квакшаў.
Даўжыня цела дасягае 35—45 мм, вядомая максымальная даўжыня — 52 мм; маса 4—9 г. Зьверху квакша афарбавана ў ярка-зялёны колер, зьнізу — у жаўтавата-белы. Верхняя і ніжняя часткі цела падзелены тонкай чорнай палосай, якая пашыраецца ззаду і ўтварае пятлю ўгару у вобласьці пахвіны. Зьверху цёмная палоса мае белы беражок. Афарбоўка квакшаў прыкметна мяняецца ў залежнасьці ад тэмпэратуры і вільготнасьці навакольнага асяродзьдзя (напр., пры паніжэньні тэмпэратуры і павьшэньні вільготнасьці афарбоўка цямнейшая).
Цела зграбнае, канечнасьці адносна тонкія і доўгія. Кончыкі пальцаў квакшы расшыраны ў дыскі, якія зьяўляюцца прыстасаваньнем да лажання па дрэвах (па вэртыкальных паверхнях). Дыскі на кончыках пальцаў дапамагаюць ёй прыклейвацца да лістоў, галін, ствалоў дзякуючы таму, што яны багатыя на лімфатычныя і сьлізістыя залозы. Самцы маюць слаба разьвітыя шлюбныя мазалі.
Квакша звычайная (Hyla arborea, драўнянка) — невялікае земнаводнае сямейства квакшаў.