dcsimg
Image de Mermis
Life » » Animaux »

Nématode

Nematoda

Нэматоды ( biélorusse )

fourni par wikipedia emerging languages

Круглыя ​​чарвякі або нэматоды (па-лацінску: Nematoda) — тып першаснапалосных чарвякоў. У цяперашні час апісана больш за 24 тысяч відаў паразытычных і вольнажывучых нэматодаў[1], аднак ацэнкі рэальнай разнастайнасьці, якія грунтуюцца на тэмпах апісаньня новых відаў (у асаблівасьці, спэцыялізаваных паразытаў вусякоў), меркавана налічвае існаваньне каля мільёна відаў[2]. Нэматоды зьяўляюцца другой па краявіднай разнастайнасьці групай царства жывёлаў пасьля вусякоў.

Вольнажывучыя нэматоды жывуць у глебе, прэсных водах і морах, дзе іхная колькасьць можа перавышаць 1 мільён асобінаў на 1 м³. Яны гуляюць важную ролю ў экасыстэмах. Нэматоды Halicephalobus mephisto лічацца самымі глыбокажывучымі сухапутнымі шматвузавымі арганізмамі на плянэце[3].

Шматлікія прадстаўнікі сталі паразытамі або камэнсаламі жывёлаў усіх буйных сыстэматычных групаў, уключаючы найпростых[4]. Яны выклікаюць нэматодныя хваробы расьлінаў або нэматадозы жывёлаў і чалавека. У расьлінаў, якія сталі ахвярай нэматодаў, назіраецца гібель каранёў, псута карняплодаў і стварэньне галаў. Сьцябловыя нэматоды выклікаюць парэпаньне сьцеблаў, гафрыроўку лісьця й гэтак далей. Нэматоды, якія паразытуюць у арганізме жывёлаў зьяўляюцца ўзбуджальнікамі інвазійных хваробаў[5]. Найбольш вядомымі паразытамі чалавека сярод круглых чарвякоў зьяўляюцца аскарыды, вастрыцы, трыхінелы, анкіластомы, рышты. Іхныя яйкі трапляюць у чалавека пры незахаваньні правілаў асабістай гігіены з забруджанай ежай і вадой. Барацьба з паразытычнымі нэматодамі зводзіцца да выгнаньня іх з арганізма гаспадара. У зьнешнім асяродзьдзі праводзіцца іхнае зьнішчэньне мэдыка- й вэтэрынарна-санітарнымі, а таксама агратэхнічнымі мерапрыемствамі[6].

Крыніцы

  1. ^ Hodda, Mike. Phylum Nematoda Cobb 1932 // Zootaxa. — 2011. — Vol. 3148. — P. 63-95.
  2. ^ Lambshead, P. J. D. (1993). «Recent developments in marine benthic biodiversity research». Oceanis 19 (6): 5–24
  3. ^ Nematoda from the terrestrial deep subsurface of South Africa. Nature : Nature Publishing Group
  4. ^ Энциклопедия Кольера, 2000
  5. ^ Нематоды // Биология. Современная иллюстрированная энциклопедия / Гл. ред. А. П. Горкин. — М.: Росмэн, 2006.
  6. ^ Нематоды — артыкул зь Вялікай савецкай энцыкляпэдыі

Вонкавыя спасылкі

licence
cc-by-sa-3.0
droit d’auteur
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі

Нэматоды: Brief Summary ( biélorusse )

fourni par wikipedia emerging languages

Круглыя ​​чарвякі або нэматоды (па-лацінску: Nematoda) — тып першаснапалосных чарвякоў. У цяперашні час апісана больш за 24 тысяч відаў паразытычных і вольнажывучых нэматодаў, аднак ацэнкі рэальнай разнастайнасьці, якія грунтуюцца на тэмпах апісаньня новых відаў (у асаблівасьці, спэцыялізаваных паразытаў вусякоў), меркавана налічвае існаваньне каля мільёна відаў. Нэматоды зьяўляюцца другой па краявіднай разнастайнасьці групай царства жывёлаў пасьля вусякоў.

Вольнажывучыя нэматоды жывуць у глебе, прэсных водах і морах, дзе іхная колькасьць можа перавышаць 1 мільён асобінаў на 1 м³. Яны гуляюць важную ролю ў экасыстэмах. Нэматоды Halicephalobus mephisto лічацца самымі глыбокажывучымі сухапутнымі шматвузавымі арганізмамі на плянэце.

Шматлікія прадстаўнікі сталі паразытамі або камэнсаламі жывёлаў усіх буйных сыстэматычных групаў, уключаючы найпростых. Яны выклікаюць нэматодныя хваробы расьлінаў або нэматадозы жывёлаў і чалавека. У расьлінаў, якія сталі ахвярай нэматодаў, назіраецца гібель каранёў, псута карняплодаў і стварэньне галаў. Сьцябловыя нэматоды выклікаюць парэпаньне сьцеблаў, гафрыроўку лісьця й гэтак далей. Нэматоды, якія паразытуюць у арганізме жывёлаў зьяўляюцца ўзбуджальнікамі інвазійных хваробаў. Найбольш вядомымі паразытамі чалавека сярод круглых чарвякоў зьяўляюцца аскарыды, вастрыцы, трыхінелы, анкіластомы, рышты. Іхныя яйкі трапляюць у чалавека пры незахаваньні правілаў асабістай гігіены з забруджанай ежай і вадой. Барацьба з паразытычнымі нэматодамі зводзіцца да выгнаньня іх з арганізма гаспадара. У зьнешнім асяродзьдзі праводзіцца іхнае зьнішчэньне мэдыка- й вэтэрынарна-санітарнымі, а таксама агратэхнічнымі мерапрыемствамі.

licence
cc-by-sa-3.0
droit d’auteur
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі